×

Дзень дабрыні

14.11.2019 10:34,

Дабрыня аб'ядноўвае народы і ратуе свет, бо гэтая якасць закладзена ў нашай прыродзе і даступна кожнаму чалавеку. З мэтай распаўсюджвання дабрыні па планеце было заснавана яе афіцыйнае свята - Сусветны дзень дабрыні.

13 лістапада ў яслях-садзе № 5 Чавусаў адзначалі Сусветны дзень дабрыні. Для выхаванцаў былі арганізаваны тэматычныя музычна-спартыўныя забавы з казачнымі героямі, дзеці сваімі рукамі разам з выхавальнікамі стварылі вырабы, якія ў рамках акцыі «Дары дабро» падарылі педагогам і бацькам. Выхаванцы сярэдняй групы № 3 выпусцілі насценгазету «Дзень дабрыні», у кожнай групе прайшлі тэматычныя гутаркі і заняткі.

Ала ЗВАНАРОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 5 Чавусаў.