×

Экалагічныя веды для дашкалят

15.04.2019 15:01,

Экалагічныя веды — аснова выхавання па экалогіі. У дзяцей фарміруюцца паняцці аб чалавеку як частцы прыроды і што яго жыццё і здароўе залежыць ад стану прыроды. Эмоцыі дзіцяці цесна звязаны з экалагічным выхаваннем: уменнем спачуваць, клапаціцца пра жывых арганізмаў, здзіўляцца, суперажываць, бачыць прыгажосць навакольнага свету.

Выхаванне любові да прыроды — адна з галоўных задач сучаснай дашкольнай установы. Прырода спрыяе гарманічнаму развіццю асобы, у сувязі з чым закладваюцца асновы стаўлення да навакольнага свету, жаданне любіць і разумець прыроду. Бачыць прыгажосць за парогам уласнага дома — найлепшая дактрына, якой трэба вучыць з ранняга дзяцінства.

Экалогія прыроды станоўча ўздзейнічае на экалогію чалавечай душы: узнікае эстэтычная асалода ад гукаў, пахаў і фарбаў прыроды. У нашай групе былі праведзены пазнавальныя мерапрыемствы, а таксама прагляд мультфільма на экалагічную тэму “Хлопчык і зямля” з наступным абмеркаваннем і правядзеннем гульняў для замацавання атрыманай інфармацыі.

Штодня ў групе дзеці выконваюць працоўныя даручэнні ў кутку прыроды. Яго значэнне цяжка пераацаніць. Непасрэдная блізкасць з прыродай аказвае на дашкалят станоўчы ўплыў, робячы іх больш добрымі і ўважлівымі. Догляд за насельнікамі кутка развівае адказнасць, беражлівасць і клапатлівасць. А назіранні за зменамі ў прыродзе фарміруюць дапытлівасць, уменне лагічна думаць і заўважаць дэталі. З гэтай жа мэтай вясной у групе ладзяць на падаконніку агарод.

Галіна КАЦАРУБА,
выхавальнік сярэдняй групы № 3 санаторнага ясляў-сада 5 Чавусаў.