×

Эканамічны КВЗ

30.04.2019 15:00,

25 красавіка 2019 года ў Бабруйскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжы выкладчык Ірына Георгіеўна Ільініч правяла адкрыты Эканамічны КВЗ.


У мерапрыемстве бралі ўдзел каманды “Акцыя” і “Бонус”, сфарміраваныя з навучэнцаў групы таваразнаўцаў. Пачаўся КВЗ з традыцыйнага конкурсу “Прывітанне”, які быў названы “Я б у каледж да нас пайшоў”. Затым барацьба за лідарства разгарнулася ў такіх конкурсах як “Размінка”, “Ты — мне, я — табе”, дзе члены каманд вызначыліся дасціпнасцю і хуткасцю рэакцыі. У конкурсе капітанаў атрымаў перамогу капітан каманды “Бонус”. І самым відовішчным быў вырашальны конкурс “Хатняе заданне”, які праходзіў пад назвай “Акцыі. Бонусы. Скідкі”.

У выніку напружанай барацьбы перамогу ў КВЗ атрымала каманда “Бонус”.



Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў Яўген Рудак, тытул лепшага сцэнічнага акцёра — Уладзіслаў Васілеўскі, а лепшай сцэнічнай актрысай — Марыя Коннік. “Адкрыццём года” на думку журы стаў капітан каманды “Бонус” Уладзіслаў Бягун.

Ірына ІЛЬІНІЧ,
выкладчык Бабруйскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.