×

Фарбы восені

05.11.2019 11:57,

У яслях-садзе № 2 Чавусаў ужо стала традыцыяй арганізоўваць выставы. У старшай групе праходзіла выстава восеньскіх вырабаў “Фарбы восені”.

Выхаванцы старшай групы і іх бацькі з задавальненнем займалася вельмі цікавай справай: рабілі вырабы з гародніны, садавіны, прыроднага матэрыялу. Дарослыя і дзеці праявілі шмат творчасці і фантазіі. Работы атрымаліся творчыя і цікавыя: тут і букет з агародніны, і восеньскі лес, і вожыкавая прагулка, і прыгажуня восень, і чарапаха з каштанаў, і гадзіннік, і курачка з фасолі, і яшчэ шмат іншых работ.

Усе ўдзельнікі вельмі стараліся, з выдумкай і фантазіяй паставіліся да вырабу кампазіцый.

Усцешна, што ў нашай установе столькі таленавітых дзяцей і актыўных бацькоў, якія з цікавасцю сочаць за жыццём дзіцячага садка і прымаюць у ім самы актыўны ўдзел.


Раіса КОНАНАВА,
выхавальніца ясляў-сада № 2 Чавусаў.