×

Гадуем чэмпіёнаў з калыскі

28.02.2019 17:50,

Зараз пачынаюць усё больш і больш надаваць значэнне лыжнаму спорту для дзяцей. Выхаванцам санаторнага ясляў-сада № 5 Чавусаў лыжы таксама даступныя. Лыжны спорт — выдатны спосаб умацаваць здароўе ў халодную пару. Ставіць на лыжы дзіцяці можна ўжо ў 3 гады. Такія трэніроўкі развіваюць дыхальную, нервовую, сардэчна-сасудзістую, апорна-рухальную сістэмы арганізма, а таксама развіваюць спрыт, смеласць і каардынацыю рухаў.

Прыклад дашкалятам падаюць дарослыя. Гонар Чавускай зямлі — нашы чэмпіёны лыжнага спорту: трохразовы чэмпіён зімовай універсіяды, двухразовы чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года Сяргей Новікаў, чэмпіёнка свету сярод юніёраў, алімпійская чэмпіёнка 2018 года Дзінара Алімбекава. Жыхары Чавускага раёна заўсёды ўдзельнічаюць у абласных спаборніцтвах. Так, на абласных спаборніцтвах “Беларуская лыжня — 2019” наша каманда заваявала перамогу.

Для таго каб навучыць катацца на лыжах маленькае дзіця, неабходна нямала цярпення. І калі вы гатовы разам з дзіцем у лыжнай экіпіроўцы выходзіць на вуліцу дзеля дваццаці, а нярэдка і дзесяці хвілін катання, калі вас не страшыць перспектыва рэгулярна то апранаць, то здымаць лыжы з дзіцяці — гонар вам і хвала!


Ала ЗВАНАРОВА,
намеснік загадчыка санаторнага ясляў-сада № 5 Чавусаў.