×

Гучала родная мова

19.03.2020 15:54,

У нашай школе адбылася яскравая падзея – цікавы творчы конкурс “Жывая класіка”, які аб’яднаў юных аматараў беларускага слова і літаратуры. Лепшыя чытальнікі 5–10 классаў падрыхтавалі вершы і ўрыўкі з апавяданняў беларускіх пісьменнікаў і прадэкламавалі іх. Вядучымі і арганізатарамі конкурсу сталі вучні 11 класа.

Свята беларускага слова прайшло пад дэвізам «Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар». Падтрымаць юных чытальнікаў прышлі ганаровыя госці, якія ўвайшлі ў склад журы: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Тарасенка Наталля Эдуардаўна, культарганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Магілёўскага раёна Буглакова Марына Аляксандраўна, ветэран педагагічнай працы, двойчы выдатнік адукацыі Цікалава Валянціна Аляксандраўна.

У конкурсе ўдзельнічала 20 школьнікаў, якія годна прадстаўлялі свой клас. Спаборніцтвы праводзіліся ў двух узроставых катэгорыях: сярод вучняў 5–7 і 8–10 класаў. Конкурс прысвячаўся Году малой радзімы і 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Са сцэны актавай залы гучала прыгожая, мілагучная родная мова. Кампетэнтнае журы ацэньвала выбар твора, глыбіню пранікнення чытальніка ў вобраз і сэнс верша, артыстызм выканання.

У  першай узроставай катэгорыі пераможны дыплом атрымалі вучань 5 “А” класа Максім Бараноўскі і вучаніца 6 “А” класа Уладзіслава Гоман. Дыпломы II ступені атрымалі вучаніца 6 “Б” класа Соф’я Хадановіч і вучаніца 7 “Б” класа Аліна Рыжанкова. Дыпломамі III ступені былі адзначаны вучань 6 “А” класа Глеб Клепча, вучань 6 “Б” класа Ігар Кожураў і вучань 7 “Б” класа Мікіта Дзянісенка.

Сярод вучняў 8–10 класаў пераможцамі прызнаны: вучань 9 класа Ягор Троцкі і вучань 10 класа Міхаіл Чэмбер. Дыплом II ступені дастаўся вучню  8 “Б” класа Аляксею Малькову, а дыплом III ступені атрымала вучаніца 8 “А” класа Валерыя Карабцова.

Алена БАГАМАЗ,
настаўнік геаграфіі, класны кіраўнік 11 класа Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна.