×

Хто правільна сілкуецца — з хваробамі не сустракаецца

18.04.2019 16:19,

Наўрад ці варта камусьці даказваць, што, забяспечыўшы правільна арганізаванае, паўнавартаснае і збалансаванае харчаванне, мы ў значнай меры можам гарантаваць нармальны рост і развіццё дзіцячага арганізма. Аднак недастаткова забяспечыць дзяцей неабходным наборам прадуктаў — важна іх правільна апрацаваць і прыгатаваць смачныя і пажыўныя стравы. І гэта задача кухараў нашай установы дашкольнай адукацыі.

Задача выхавальнікаў — стварыць такія ўмовы і выхаваць такія звычкі, якія б спрыялі лепшаму засваенню ежы. Добрыя смакавыя якасці, прыгожае афармленне страў суправаджаюцца належнай сервіроўкай сталоў. Пры падачы страў у даступнай форме для выхаванцаў даецца інфармацыя аб значэнні правільнага харчавання, ролі асобных пажыўных рэчываў для росту і развіцця, карыснасці прадуктаў і страў.

Невыкананне гігіенічных правілаў, ежа ўсухамятку, наспех прыводзяць да праблем. А самая галоўная прычына ўсіх праблем — нізкая культура харчавання. Патрэбен сістэмны падыход да ўсіх аспектах харчавання выхаванцаў: пачынаючы ад гігіены і заканчваючы прапагандай здаровага ладу жыцця.      

Алена МАКАРАВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 1 Глуска.