×

Калі хочаш быць здаровым!

27.02.2019 17:40,

Рэгулярнае правядзенне разнастайных святаў — неад’емны складнік у жыцці ўстановы дашкольнай адукацыі. Дзеці з нецярпеннем чакаюць фізкультурных свят, забаў, дзён здароўя. Галоўная мэта — паказаць дзецям, што заняткі спортам — гэта шлях да здароўя і прыгажосці.

Зусім нядаўна ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў дзень здароўя “Калі хочаш быць здаровым!”. Актыўны ўдзел узялі выхаванцы 2 малодшай, сярэдняй, спецыяльнай, старшых груп.

У гасцях у дзяцей пабывалі казачныя героі: доктар Пілюлькіна, Карлсан, Воўк, Ох. Яны гутарылі пра тое, што трэба рабіць, каб быць здаровымі: якую карысць прыносіць зарадка, як правільна харчавацца, што такое гартаванне і інш. Таксама гулялі ў гульні “Займі свабодны абруч”, “Знайдзі па колеры”, “Вуда”, “Хвосцікі”, “Лавішка з мячом”, “Знайдзі сабе пару”. Нашы выхаванцы паказалі сябе моцнымі, хуткімі, спрытнымі, трапнымі, дружнымі і навучылі гэтаму казачных герояў. Паміж гульнямі былі загадкі, вершы, вясёлыя прыпеўкі ў выкананні дзяўчынак з харэаграфічнай групы “Тапатушкі”.

Дзень здароўя прайшоў весела, пазнавальна і цікава. Кожны атрымаў зарад бадзёрасці, пазітыўнага настрою. А галоўнае, на такіх мерапрыемствах, нашы выхаванцы ўмацоўваюць здароўе, набываюць карысныя ўменні, навыкі, якія абавязкова спатрэбяцца у далейшым.

Ала МАРЧАНКА,

кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 7 Круглага.