×

Калі не мы, то хто?

10.03.2020 15:28,

Днямі ў нашай установе адукацыі адбыўся міжведамасны бацькоўскі сход “Выхаванне дзяцей у сям’і. Калі не мы, то хто?”, на якім былі абмеркаваны пытанні гендэрнага выхавання дзяцей, растлумачаны аспекты парушэнняў бацькоўскай увагі да дадзеных пытанняў.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі законныя прадстаўнікі навучэнцаў, кіраўніцтва і педагогі школы, спецыялісты раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, урачы цэнтральнай раённай бальніцы, спецыялісты раённага аддзела па адукацыі, спорце і турызме, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. У файе ўстановы была размешчана змястоўная выстава з рэкамендацыямі па метадах і падыходах да выхавання непаўналетніх. Прысутныя мелі магчымасць дэталёва азнаёміцца з прадстаўленымі на выставе матэрыяламі.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Настасся Лемешава прааналізавала вынікі праведзенага напярэдадні бацькоўскага сходу анкетавання бацькоў “Узаемадзеянне сям’і і школы ў выхаванні дзяцей”. Яна падрабязна спынілася на дзейнасці створанага ў школе Клуба зацікаўленых бацькоў, запрасіла мам і татаў да больш актыўнага ўдзелу ў сумесных пазакласных мерапрыемствах. Аб праблемах і асаблівасцях гендэрнага выхавання дзяцей распавяла дырэктар Круглянскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Жанна Яфрэмава. Наступствам ранніх палавых сувязей падлеткаў была прысвечана неабыякавая гутарка, праведзеная ўрачом-гінеколагам Круглянскай цэнтральнай раённай бальніцы Галінай Ямцовай.

Напрыканцы мерапрыемства бацькі былі запрошаны да ўдзелу ў рэфлексіі “Мае стаўленне”, дзе выразілі свае думкі наконт узаемадзеяння са школай. Пасля заканчэння сходу адбыліся індывідуальныя субяседванні са спецыялістамі. Па водгуках апошніх, у субяседваннях былі знойдзены вычарпальныя адказы на хвалюючыя пытанні і праблемы.

Важным бачыцца тое, што ўсе ўдзельнікі мерапрыемства сышліся на думцы аб далейшым развіцці супрацоўніцтва школы і сям’і, далучэнні бацькоў да сумеснай з дзецьмі творчай сацыяльна значымай дзейнасці, накіраванай на сацыялізацыю навучэнцаў і павышэнне бацькоўскага аўтарытэту.

Таццяна ЖУКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Цяцерынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Круглянскага раёна.