×

Канікулы з карысцю

10.11.2019 15:09,

Менавіта так правялі свае канікулы навучэнцы 10 класа сярэдняй школы № 1 Чавусаў. Акрамя мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў сценах школы, навучэнцы здзейснілі экскурсію ў Чавускі лясгас.


Пазнавальную экскурсію па тэрыторыі лясгаса правяла намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Юлія Уладзіміраўна Гаранінава. Далей экскурсанты перамясціліся ў актавую залу. Тут Юлія Уладзіміраўна пачала з гісторыі Чавускага лясгаса, а таксама расказала аб асноўных задачах установы. Навучэнцам прадэманстравалі відэафільм пра дынастыі, якія працуюць у гэтай галіне.

У ходзе сустрэчы адбыўся дыялог: дзяцей цікавілі пытанні заработнай платы, сацыяльнага пакета і г. д. Ішла размова і аб навучальных установах, якія рыхтуюць спецыялістаў для дадзенай галіны эканомікі.

Экскурсія ў лясгас насіла прафарыентацыйны характар, а таксама спрыяла выхаванню ў дзяцей беражлівага стаўлення да прыроды, развіццю цікавасці да праблем навакольнага асяроддзя.


Ірына ШУНДАЛАВА,
класны кіраўнік 10 класа сярэдняй школы № 1 Чавусаў.