×

Кірунак — на якасць і даступнасць

01.10.2019 11:34,

У Магілёўскай вобласці паэтапна вырашаецца праблема забеспячэння даступнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі. З гэтай мэтай вядзецца будаўніцтва дашкольных устаноў, развіваюцца новыя формы атрымання дашкольнай адукацыі.

Як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, у 2020 годзе павінна быць поўнасцю вырашана задача забеспячэння даступнасці ўстаноў у мікрараёнах інтэнсіўнай жылой забудовы. За апошнія гады ўведзены ў эксплуатацыю дзіцячы сад на 240 месцаў у мікрараёне Казіміраўка Магілёва, рэканструяваны будынак пачатковага блока сярэдняй школы № 3 Крычава для размяшчэння дашкольнай установы на 135 месцаў, завяршаецца будаўніцтва дзіцячага сада на 40 месцаў у аграгарадку Дабрэйка Шклоўскага раёна, вядзецца рэканструкцыя з мадэрнізацыяй ясляў-сада ў аграгарадку Усход Магілёўскага раёна з будаўніцтвам прыбудовы на 50 месцаў. Акрамя таго, ужо распрацавана праект­ная дакументацыя па будаўніцтве дзіцячага сада на 240 месцаў з басейнам у мікрараёне № 7 Бабруйска.

У цэлым у сістэме дашкольнай адукацыі вобласці назіраецца скіраванасць на якасц­ь і даступнасць. Педагагічныя калектывы працуюць над укараненнем новых форм работы, захаваннем бяспечных умоў жыцця­дзейнасці выхаванцаў, развіццём здольнасцей дзяцей.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.