×

Мультфільм з кубікаў Рубіка

27.06.2019 13:45,

Навучэнцы STEM-гуртка “Кубік Рубіка і кубарт” у сярэдняй школе № 21 Магілёва ствараюць дзіўныя рэчы са знаёмай усім дзіцячай цацкі.


Разам са сваім творчым педагогам А.А.Му­заравым дзеці не проста вучацца збіраць кубік Рубіка, а займаюцца кубартам. Калі больш канкрэтна — робяць карціны-мазаікі з вялікай колькасці кубікаў. Надоечы навучэнцы і іх настаўнік пайшлі яшчэ далей — стварылі з кубікаў Рубіка ­сапраўдны мультфільм.

— Мы з дзецьмі вырашылі паспрабаваць свае сілы ў кубарт-анімацыі. ­Дзесяць гадзін карпатлівай працы — і ў нас усё атрымалася! Мультфільм па матывах вядомай камп’ютарнай гульні доў­жыцца ўсяго чатыры секунды, але для гэтага нам прый­шло­ся скласці 52 ма­заікі, кожная з якіх змяшчае 30 кубікаў Рубіка. Пасля кожную мазаіку мы сфатаграфавалі, а затым склеілі здымкі ў спецыя­лізаваным ­відэарэдактары і дадалі саўндтрэк. Вый­шла вельмі арыгінальна і цікава, — расказаў А.А.Музараў.

Паводле яго слоў, гэта быў першы вопыт стварэння кубарт-анімацыі ў гурт­ку. У ходзе рэалізацыі праекта дзеці апрабавалі працэс стварэння мультфільма, а таксама набылі шмат карысных навыкаў і ўменняў.

У планах кіраў­ніка гуртка і яго вучняў — зрабіць серыю анімацыйных ролікаў з кубікаў Рубіка.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.