×

Насустрач Еўрапейскім гульням

18.04.2019 16:00,

У яслях-садзе № 4 Глуска прайшло спартыўнае свята “Малыя Еўрапейскія гульні”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы старшых груп. Асноўная мэта свята — выклікаць цікавасць да Еўрапейскіх гульняў у Беларусі, хто хтука адбудуцца, да спартыўных спаборніцтваў, прывіць любоў да спорту і фізкультуры.

У госці да дзяцей прыйшло Лісяня — талісман Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску. Лісяня расказала аб Еўрапейскіх гульнях.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел дзве каманды: “Смельчакі”, выхаванцы старшай “А” групы, і “Мацнякі”, выхаванцы старшай “Б”. У праграме — спартыўныя эстафеты, віктарыны і творчыя нумары. Выхаванцы ўдзельнічалі ў эстафетах “Алімпійскі агонь”, “Лоўкае веславанне”, “Юныя тэнісісты”, “Юныя гімнасткі”, “Юныя футбалісты”, “Вясёлая змейка”.

Юныя спартсмены прадэманстравалі спрыт, вытрымку, трапнасць, сілу і камандную згуртаванасць.

Па выніку спаборніцтваў дзве каманды атрымалі заслужаныя медалі і прызы.

Алена ФАМІЧОВА,
кіраўнік фізвыхавання ясляў-сада № 4 Глуска.