×

Падарожжа ў краіну прававых ведаў

25.10.2019 14:34,

19 кастрычніка 2019 года з вучнямі 4 класа Лудчыцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Быхаўскага раёна зладзілі гульню па станцыях Падарожжа ў краіну прававых ведаў. Тэма аб правах выбрана невыпадкова. Трэці тыдзень кастрычніка ў нашай школе прысвечаны прававому выхаванню.

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі маршрутныя лісты з назвамі станцый і адправіліся ў падарожжа. Пабываўшы на першай станцыі “Прававая краіна”, дзеці згадалі і замацавалі такія паняцці, як грамадзянін, патрыёт, Канстытуцыя, прэзідэнт, Айчына, сталіца.

На станцыя “Правы і абавязкі” вучні даведаліся, што трэба не толькі ведаць свае правы, але і пры гэтым выконваць абавязкі. Станцыя “Загадкавыя правы” выпрабавала дзяцей на ўменне адгадваць загадкі аб правах дзіцяці. Самай цікавай аказалася станцыя “Правы літаратурных герояў”. Тут дзеці абаранілі ад неправамерных дзеянняў Папялушку, Дзюймовачку, Калабка, Бураціну, Крошачку-Хаўрошачку і нават Балду з “Казкі пра папа і пра работніка яго Балду”.

Вынікам падарожжа стала станцыя “Ці ведаеце вы правы?”. Кароткімі словамі “так” і “не” дзеці вызначылі, што ідзе на карысць чалавеку і што супярэчыць закону.

Пераможцам стаў Антон Камароўскі. У жыцці, як і ў нашай гульні, перамагае той, хто ведае свае правы.

Ала ШАМІНСКАЯ,
настаўніца пачатковых класаў Лудчыцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Быхаўскага раёна.