×

Падмацоўваем станоўчыя вынікі

01.03.2019 15:48,

Адзін з прыярытэтных кірункаў у рабоце нашай установы адукацыі — фізічнае выхаванне і фарміраванне здаровага ладу жыцця. Цікавасць сённяшніх навучэнцаў да спартыўных мерапрыемстваў, імкненне і жаданне займацца фізічнай культурай, наяўнасць спартыўнай базы, адпаведнае матэрыяльнае забеспячэнне — усё гэта дазваляе дасягаць вынікаў.

Традыцыйна склалася так, што на працягу многіх гадоў наша ўстанова з’яўлялася пераможцам раённай спартакіяды. У 2018 годзе мы занялі ганаровае другое месца. Адметная асаблівасць вучняў-спартсменаў школы —велізарнае жаданне і імкненне да перамогі. А самае галоўнае — разуменне таго, што спорт — карпатлівая і пастаянная праца.

Вось і напрыканцы гэтай зімы юныя школьныя спартсмены Мікіта Падцяроба, Аляксандр Нырцоў, Уладзімір Цалавальнік, Валянціна Васілец, Юлія Кундасева і Дар'я Кажарова атрымалі заслужаныя віншаванні ад кіраўніцтва ўстановы за занятае першае месца ў раённым мнагаборстве “Здароўе”. Станоўчы вынік, несумненна, натхняе на новыя перамогі.


Таццяна ЖУКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Цяцерынскага ВПК дзіцячы сад —
сярэдняя школа Круглянскага раёна.