×

Пажарнай бяспецы навучыць трэнажор

19.03.2020 15:06,

Як раней паведамляла "Настаўніцкая газета", распрацоўка навучэнца Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска Паўла Шаўцова ўдастоілася пераможнага дыплома ў гранд-фінале Рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Яўгена Андрэевіча Смірнова юнак распрацаваў спецыяльны вучэбны трэнажор “Юны ратавальнік”, які дапамагае малодшым школьнікам асвойваць правілы пажарнай бяспекі.

— Распрацоўка ўяўляе сабой інтэрак­тыўны стэнд. На ім створаны лакацыі з рознымі варыянтамі ўзгарання. Святлодыёды імітуюць пажар, а на сэнсарным экране школьніку прапануюцца варыянты яго тушэння. Адказ трэба выбраць самастойна. Калі выбар зроблены правільна, спецыяльны маніпулятар паварочваецца ў па­трэбным кірунку і тушыць пажар, а калі адказ недакладны — маніпулятар бяз­дзейнічае і ўзгаранне працягваецца. У канцы тэста падводзіцца вынік праяўленых ведаў, — расказала загадчык аддзела тэхнічнага кірунку цэнтра Т.А.Кізатава.

Дарэчы, вучэбны трэнажор “Юны ратавальнік” у хуткім часе плануецца распаўсюдзіць у цэнтрах бяспекі МНС, агульнаадукацыйных навучальных уста­новах, каб вучні пачатковых класаў маглі вывучаць правілы пажарнай бяспекі ў інтэ­­р­актыў­най гульнявой форме.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска.