×

Пазітыўнае лета

22.08.2019 11:39,

На працягу ўсяго лета калектыў Цэнтра турызму, экскурсій і краязнаўства “Крыніца” Магілёва дорыць пазітыўныя эмоцыі школьнікам, якія праводзяць час у горадзе. Педагогі навучальнай установы рэгулярна арганізоўваюць для дзяцей святы, забаўляльныя мерапрыемствы, спартыўныя турніры і інтэлектуальныя конкурсы.

Такім чынам навучальная ўстанова спрыяе арганізацыі сумеснай летняй занятасці дзяцей і іх бацькоў. Актыўныя мерапрыемствы дазваляюць згуртаваць сем’і, арганізаваць іх агульны вольны час. А яшчэ гэта своеасаблівая прэзентацыя дзейнасці ўстановы. Падчас правядзення свят дзеці могуць на свае вочы ўбачыць, чым займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах цэнтра. Для хлопцаў і дзяўчат гэта добрая магчымасц­ь атрымаць усю неабходную інфармацыю наконт наведвання гурткоў.

На летніх канікулах навучальнай установай былі таксама арганізаваны і аздараўленчыя летнікі. Адпачываючы ў перасовачных палатачных лагерах, дзеці змаглі асвоіць многія турысцкія навыкі, навучыліся сапраўднай самастойнасці.

Увогуле, лета ў Цэнтры турызму, краязнаўства і экскурсій “Крыніца” было насычаным на падзеі. І важна, што ўсе яны былі скіраваны на тое, каб падарыць як мага больш радасці, весялосці і пазітыву дзецям.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Цэнтрам турызму, экскурсій і краязнаўства “Крыніца” Магілёва.