×

Першыя адкрыцці дашкольнікаў

23.05.2019 15:18,

Традыцыйна ў канцы навучальнага года ва ўстановах адукацыі Глускага раёна праходзіць фестываль даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Мае першыя адкрыцці”. Сёлета ён адбыўся ўжо шосты раз.

У раённым фэсце 2019 года было прадстаўлена 18 даследчых работ з 12 устаноў адукацыі. 8 выкананы дашкольнікамі і 10 — навучэнцамі пачатковых класаў з усіх школ раёна і санаторнай школы-інтэрната. 10 работ прайшлі ў вочны этап, аўтарамі дзвюх з іх з’яўляюцца выхаванцы ДУА “Яслі-сад № 4 г.п. Глуск”.

Так, выхаванка старшай групы Валерыя Зязюлькіна пад кіраўніцтвам педагога Жаны Галамака даследавала гісторыю ўзнікнення назвы нашага райцэнтра. Дашкольніца Аляксандра Бабіч пры дапамозе выхавальніка Ларысы Радвіновіч працавала над цікавым даследаваннем зараджэння і развіцця кнігадрукавання. “Ад глінянай таблічкі да друкаванай старонкі” — такую назву атрымала яе конкурсная работа.

Нашы выхаванкі выступілі годна! За ўдзел у фестывалі дзяўчынкі і кіраўнікі іх даследчых работ выхавальнікі Ж.У.Галамака, Л.В.Радвіновіч узнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама.

Ірына ЛЕЎЧАНКА,
загадчык ясляў-сада № 4 г.п. Глуск.