×

Піянерскі квіз

30.01.2020 11:56,

Абласная інтэлектуальная гульня “Піянерскі квіз” адбылася на Магілёўшчыне. У абласным туры сустрэлася 20 каманд з усіх раёнаў вобласці.

— Угэтым годзе квіз быў прысвечаны спартыўнай тэматыцы. Інтэлектуальная гульня дазволіла ўдзельнікам пашырыць свой кругагляд, даведацца шмат новага пра герояў сучаснага спорту і спартыўныя легенды, — адзначыла старшыня абласной піянерскай арганізацыі А.М.Малдаванава.

Паводле яе слоў, спартыўны квіз складаўся з шасці блокаў і рызыка-тура. Адказваючы на пытанні аб II Еўрапейскіх гульнях, хлопцы і дзяўчаты ўспомнілі пра атмасферу спаборніцтваў, пра песню ў іх гонар, пра знак гульняў “папа­раць-кветку”, якая паўтарыла каларыстыку алімпійскіх кольцаў.

Па выніках турніру ў тройку лідараў увайшлі каманды сярэдняй школы № 8 Магілёва, сярэдняй школы № 8 Крычава і Мяжысецкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена абласным саветам БРПА.