×

Праз інавацыі — да інтэграцыі

23.05.2019 15:29,

Ва ўмовах імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій актуальнай і адказнай функцыяй грамадства застаецца фарміраванне і выхаванне творча актыўнай асобы, якая валодае здольнасцю эфектыўна і нестандартна вырашаць новыя жыццёвыя праблемы.

Настаўніку неабходна арыентавацца ў шырокім спектры інавацыйных тэхналогій, ідэй, школ, напрамкаў. Павелічэнне разумовай нагрузкі на ўроках матэматыкі прымушае задумацца, як падтрымаць цікавасць да прапанаванага матэрыялу, як захаваць актыўнасць на працягу ўсяго ўрока. Вядуцца пошукі новых эфектыўных метадаў навучання і такіх метадычных прыёмаў, якія б актывізавалі мысленне школьнікаў, стымулявалі б да самастойнага набыцця ведаў.

Узнікненне цікавасці да матэматыкі ў навучэнцаў залежыць у большай ступені ад методыкі яе выкладання, ад таго, наколькі ўмела будзе пабудавана вучэбная праца. Неабходна паклапаціцца, каб уключаць на ўроку кожнага вучня ў дзейнасць, якая забяспечвае фарміраванне і развіццё пазнавальных патрэб — пазнавальныя матывы.

З мэтай стварэння ўмоў для ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта, на базе сярэдняй школы № 4 Магілёва прайшоў міжрэгіянальны семінар-практыкум для педагагічных работнікаў устаноў адукацыі па тэме: “Укараненне методыкі рашэння тэкставых задач як сродак сістэматызацыі зместу матэматычнай адукацыі ў кантэксце рэальнай матэматыкі (на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі)”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел педагагічныя работнікі з 17 устаноў адукацыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама начальнік аддзела педагагічных інавацый Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Н.А.Дыбаль і іншыя зацікаўленыя асобы. Выступоўцы адзначылі важнасць і прэстыжнасць інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі, акцэнтаваўшы ўвагу на паспяховым вопыце педагагічнага калектыву сярэдняй школы № 4 Магілёва.

Удзельнікі семінара-практыкума мелі магчымасць наведаць урокі і факультатыўныя заняткі па матэматыцы настаўнікаў школы, а пасля паўдзельнічаць у аналізе паспяховасці наведаных заняткаў, паведамілі прысутным аб сваіх поспехах і праблемах, адзначыўшы актуальнасць зместу семінара і эфектыўнага станоўчага вопыту інавацыйнай дзейнасці, магчымасць выкарыстання атрыманых матэрыялаў у рабоце.

Людміла ЗДАНКО,
Алена СТУДНЕВА,
намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.