×

Радасць узаемных зносін

28.02.2019 17:25,

Клопат пра здароўе дзіцяці стаў займаць ва ўсім свеце прыярытэтныя пазіцыі. У сістэме фізкультурна-аздараўленчай работы нашай установы трывалае месца займаюць спартыўныя святы і дні здароўя з удзелам бацькоў выхаванцаў.

У рамках праекта “Горкі — здаровы горад” у яслях-садзе № 3 Горак з мэтай фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця і прышчаплення любові да спорту прайшло спартыўнае свята “Ану, хлопчыкі!”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Удзел узялі выхаванцы старшых груп і іх бацькі.

Праграма свята ўключала разнастайныя гульні і эстафеты з выкарыстаннем спартыўнага абсталявання і трэнажораў. А святочную атмасферу выступленнем на свяце стварылі дзяўчынкі старшых груп.

Уцягванне бацькоў у такія спартыўныя святы, калі яны разам з дзецьмі спаборнічаюць, карысна ўсім, а асабліва дзецям. Гэта стварае добры эмацыянальны настрой і дорыць велізарную радасць ад узаемных зносін.

 
Ганна ПЯТРОВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 3 Горак.