×

“Родны край” — у нашай школе

07.09.2019 12:20,

Добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі — важны і шматступеньчаты праект. Старанна прадумаўшы дэталі, можна ператварыць звычайны прышкольны ўчастак не толькі ў тое месца, дзе дзеці любяць адпачываць і гуляць, але і ў выдатную вучэбную і выхаваўчую прастору.

Вядома, добраўпарадкаванне тэрыторыі можна даве­рыць прафесіяналам. Але далёка не ў кожнай установе адукацыі ёсць на гэта сродкі. Таму мы паспрабавалі абысціся сваімі сіламі: прапанавалі ролю дызайнераў дзецям і дарослым. Сярод іх знайшлося нямала творчых асоб, гатовых унесці свой уклад у добраўпарадкаванне школьнага двара. І вось што ў выніку атрымалася…

 

У нашай школе ёсць пляцоўка.

Размясцілі мы тут лоўка

Фотазону “Родны край”.

 

Можаш ёй палюбавацца,

Можаш сфатаграфавацца,

Ды нічога не ламай!

Ёсць тут церам-церамок.

Побач з ім сядзіць

дзядок.

Ён з-пад шапкі паглядае,

За сядзібай назірае.

 

Вось карытца-кветнічок.

Не адзін жа парсючок

Ля свінні капаецца.

Тут ім падабаецца.

 

Недалёка ад хаціны

Ручаёк бяжыць імклівы.

На пахілы беражок

Прымасціўся рыбачок.

Кінуў ён сваю вуду

У блакітную ваду.

І сядзіць, чакае тую,

З казкі, рыбку залатую.

 

З беражка на беражок

Перакінуўся масток.

 

Калі па ім далей пойдзеш,

Студню-журавель

 ты знойдзеш.

Толькі ў ёй замест вады —

Кветнікавыя сады…

 

Вось такі вясковы рай

Фотазона “Родны край”!

Іна МЯДЗВЕДСКАЯ,
настаўніца Капачоўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.