×

Садружнасць Прэсні

01.03.2019 17:49,

Стала добрай традыцыяй наведваць горад-герой Маскву дэлегацыяй Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Магілёўскай вобласці, у прыватнасці Ленінскага раённага Савета і Цэнтра творчасці “Родничок” Магілёва.

Гэты год не стаў выключэннем. У лютым наша дэлегацыя наведала міжнародны культурна-патрыятычны форум “Садружнасць Прэсні 2019”. прысвечаны 97-годдзю першага збору піянерскага атрада на Чырвонай Прэсне.

Паездка аказалася вельмі карысная і запамінальная. Праграма форуму была разлічаны на два дні. Гэта і ўрачыстая лінейка, і наведванне музея Чырвонай Прэсні, і вядомы конкурс актывістаў дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў. У конкурсе брала ўдзел і наша актывістка Ганна Сурта, навучэнка сярэдняй школа № 8 Магілёва, якая заняла ганаровае другое месца. Ну і, безумоўна, аглядная экскурсія па гэтым вялікім горадзе, а таксама наведванне самай высокай назіральнай пляцоўкі Еўропы.

Піянерская краіна — гэта краіна дружных, вясёлых і актыўных хлопцаў і дзяўчат. “Садружнасць Прэсні 2019” пакінула ў нашых сэрцах незабыўныя ўражанні, і мы спадзяёмся, што ў будучым годзе работа стане яшчэ больш прадуктыўнай, а эмоцыі — ярчэйшыя!

Юлія РАГОЎСКАЯ,
загадчык аддзела Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Родничок” Магілёва.