×

Сэрцам роднай мовы крануліся…

29.01.2020 15:58,

Творчая сустрэча з вядомымі ў нашай краіне паэтам Міхасём Скоблам і спявачкай Таццянай Грыневіч, якая адбылася ў сярэдняй школе № 1 Магілёва, стала незабыўнай падзеяй для вучняў.

Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з асобай выдатнага паэта, паэтычнага крытыка, паэта-парадыста, які праз свае творы турбуецца за духоўную спадчыну, адраджэнне чалавечай і народнай годнасці. Вучні з захапленнем слухалі вершы, загадкі ў выкананні Міхася Скоблы. З яго вуснаў даведаліся пра багацце беларускай мовы, яе самабытнасць, пачулі імёны рускіх пісьменнікаў, лёс якіх быў звязаны з Беларуссю, з Магілёўшчынай.

Спявачка Таццяна Грыневіч праспявала песні, створаныя на вершы вядомых беларускіх паэтаў. Дзеці з задавальненнем падпявалі выканаўцы. Яна пазнаёміла вучняў з народнымі жартаўлівымі песнямі, гульнямі, танцамі, у якіх яны таксамі прынялі ўдзел.

Сустрэча адбылася вельмі цікавая, пазнавальная, дала магчымасць яшчэ раз сэрцам дакрануцца да роднай мовы, роднай культуры.

Алена РУДНЕВА,
 загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 1 Магілёва.