×

Школьны конкурс

12.01.2020 11:07,

Раскрыццё дзіцячых талентаў дае энергію, развівае творчы падыход ва ўсіх сферах жыцця. І ў 4 “А” класе сярэдняй школы № 45 Магілёва загарэліся новыя таленавітыя зорачкі — Марыя Рамашчанка і Вольга Калодзіна. Дзяўчынкі прынялі ўдзел у школьным конкурсе “Чароўныя гадзіны” ў намінацыі “Інструментальнае выкананне” і занялі 1 і 2 месца.

Выдатны спосаб прадэманстраваць свае таленты перад сябрамі і шырокай аўдыторыяй — выступіць на школьным конкурсе. Бо вы ўмееце рабіць нешта лепш, чым іншыя, не бойцеся паказаць гэта свету! Адной з галоўных задач, якія стаяць перад педагогамі нашай школы, з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей.

Вікторыя ПАЛУЯН,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 45 Магілёва.