×

Спаборнічалі картынгісты

16.04.2019 15:54,

Вынікі абласных спаборніцтваў па картынгу сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі падвялі на Магілёўшчыне.

Наймацнейшыя пачынаючыя картынгісты спаборнічалі ў Бабруйску. Усяго на турнір з’ехаліся 45 лепшых спартсменаў рэгіёна. Гэта і дзесяцігадовыя дзеці, і ўжо дарослыя васямнаццацігадовыя хлопцы. Але ўсіх іх, маленькіх і вялікіх, аб’ядноўвае агульнае захапленне аўтаспортам.

Сваё майстэрства спартсмены дэманстравалі ў фігурным ваджэнні. На трасах разгарнулася жорсткая, па-сапраўднаму мужчынская барацьба за перамогу. Юныя гоншчыкі паказвалі выдатную падрыхтоўку, індывідуальны стыль язды.

Па выніках усіх заездаў заслужаныя ўзнагароды знайшлі сваіх уладальнікаў. Пераможцам агульнакаманднага заліку сталі прадстаўнікі Цэнтра творчасці дзяцей і мола­дзі Бабруйска, на другой прыступцы п’едэстала апынуліся выхаванцы Асіповіцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а замкнула тройку лідараў каманда Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска.