×

Стэп-аэробіка ў дзіцячым садзе

26.03.2020 12:07,

Крок на прыступку ўверх, крок уніз. Камусьці можа здацца, што вы топчацеся на месцы. Між тым вы наўпрост падымаецеся па лесвіцы, якая вядзе да здароўя.

Стэп — гэта рытмічны рух уверх і ўніз па спецыяльнай платформе. За апошнія гады ён стаў неверагодна папулярны не толькі сярод дарослых, але і сярод дзяцей, якія наведваюць нашу дашкольную ўстанову. Стэп выдатна трэніруе сардэчна-сасудзістаю сістэму, развівае рухомасць у суставах, раўнавагу, цягавітасць, фарміруе збор ступні.

Асвоіць стэп няцяжка, бо няма нічога больш натуральнага для ног, чым хада, а да хады па лесвіцы нам не прывыкаць. Стэп-платформа — гэта прыступка вышынёй не больш за 8 см, шырынёй 25 см і даўжынёй 40 см.

Галоўны плюс у працы на стэпах — велізарная цікавасць дзяцей да заняткаў, якая не змяншаецца на працягу ўсяго навучальнага года. Але самая галоўная вартасць стэп-аэробікі — аздараўленчы эфект. Здароўе дзяцей у нашых руках, і калі нельга вырасціць дзіця, каб яно зусім не хварэла, то падтрымліваць яго высокі ўзровень здароўя магчыма.

Наталля КАМІНСКАЯ,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 3 Круглага Магілёўскай вобласці.