×

Традыцыйная кухня беларусаў

25.02.2019 12:27,

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы сярэдняй школы № 38 Магілёва прайшло святочнае мерапрыемства “Традыцыйная кухня беларусаў”. Удзел узялі вучні 8 “А” класа. Была прадстаўлена маляўнічая і змястоўная выстаўка, якая дапамагла ацаніць прыгажосць і разнастайнасць беларускай кухні.

Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй і культурай нацыянальнай кухні, чыталі вершы, спявалі песні і адгадвалі загадкі пра харчаванне і ежу беларусаў.

Як без прысмакаў? Усе частаваліся самастойна прыгатаванымі беларускімі стравамі: смажанай бульбай, дранікамі, блінамі... Прыемным сюрпрызам для навучэнцаў сталі шчырыя пажаданні з цукеркамі.

Алеся ВЛАДЫКА,
загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 38 Магілёва,
Алена ТУКАЧ,
бібліятэкар.