×

У імя Айчыны

05.03.2019 17:14,

У яслях-садзе № 3 Глуска прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны. Гасцямі сталі работнікі і выхаванцы ўстановы адукацыі, а таксама бацькі дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. З віншавальнымі словамі да татаў, дзядуляў, а таксама хлопчыкаў звярнуліся першы намеснік начальніка РАНС Павел Грабянькоў і загадчык установы Алена Кісялевіч. Пажадалі ўсім здароўя, сямейнага дабрабыту і мірнага неба.

З выхаванцамі сярэдняга і старэйшага ўзросту былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, гульні, эстафеты, а ў перапынках гучалі песні, прыпеўкі, вершы, ну і, вядома ж, танцы. Але самае запамінальнае — удзел пап у конкурсах. Дзеці шчыра хварэлі за іх, перажывалі. Даспадобы ўсім прыйўлася відэапрэзентацыя “Выхадны дзень разам з татам”.

Спартыўна-музычнае свята атрымалася на славу, і ўсе прысутныя атрымалі зарад эмоцый і станоўчага настрою.

Таццяна КАЎГАНАВА,
кіраўнік фізвыхавання ясляў-сада № 3 Глуска.