×

У казку па здароўе

16.08.2019 12:08,

Няма такога дзіцяці, якое не любіла бы святы. Бо свята — гэта весялосць, радасць і шчасце. Акрамя таго, свята з'яўляецца важным фактарам фарміравання будучай асобы. Праз арганізацыю ўрачыстасцей можна дапамагчы дзіцяці пашырыць яго веды пра навакольны свет, развіць цікавасць да творчасці. Правядзення святаў у дашкольных установах — неадемны складнік жыцця дашкольнікаў. Дзеці з заміраннем сэрца чакаюць падобныя мерапрыемствы, з энтузіязмам прымаюць у іх удзел.

7 жніўня 2019 года ў нашай установе прайшло спартыўнае свята “У казку па здароўе”. Казачныя героі Ліса Аліса і кот Базіліа выкралі залаты ключык здароўя. Дзеці прапаўзалі праз тунэлі, кідалі мяч у баскетбольныя сеткі,“саджалі” і “збіралі” гародніну і садавіну, удзельнічалі ў эстафетах. Пасля выканання заданняў чароўны ключык вярнулі. Бураціна і Ліса Аліса адкрылі куфар і дасталі чароўныя пачастункі. Дзеці былі вельмі задаволены атрымаць іх.

Галоўная мэта спартыўных свят — паказаць, што заняткі спортам — гэта шлях да здароўя, трываласці і прыгажосці.

Марына КАЗЫРЭНКА,
кіраўнік фізічнага выхавання санаторнага ясляў-сада № 5 Чавусаў.