×

У свеце кошак

04.03.2019 03:00,

У рамках праекта Дзеці супраць жорсткага абыходжання з жывёламі і напярэдадні Сусветнага дня кошак у сярэдняй школе № 4 Клімавіч прайшлі конкурсы малюнкаў і фатаграфій Звяр’ё маё”, конкурсныя праграмы, віктарыны і многае іншае.

Так, выхавальніца групы прадоўжанага дня Марына Іванаўна Ісачэнка правяла для выхаванцаў пазнавальную гульню-спаборніцтва “У свеце кошак”. Марына Іванаўна расказала, што радзіма хатняга ката — Афрыка, а ў Егіпце з даўніх часоў ката лічылі жывёлай святой. У Старажытнай Русі кошкі былі рэдкія і каштавалі вельмі дорага — столькі ж, колькі і бык. Утрымліваць такіх жывёл маглі толькі багатыя.

Дзеці падзяліліся цікавымі звесткамі. Яшчэ трэба было паспаборнічаць у ведах аб кошках — пералічыць прадстаўнікоў сямейства кашачых, разгадаць “каціную” крыжаванку, прайсці экспрэс-апытанне пра катоў з лепшых дзіцячых казак: пра ката Матроскіна, Ката ў ботах, ката Базіліа, кацяняці па імені Гаў. Не забыліся і пра Чашырскага ката і Катафея Іванавіча. Збіралі прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы аб кошках, вырашалі пытанні-задачы. Па выніках гульні перамагла дружба.

Завяршаючы гульню-спаборніцтва, Марына Іванаўна нагадала выхаванцам пра адказнасць за жыццё свайго гадаванца.

Марына НОВІКАВА,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 4 Клімавіч.