×

Урок мужнасці і адвагі

25.02.2019 16:04,

15 лютага ў Цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі прайшоў незвычайны ўрок — урок мужнасці і адвагі для вучняў 10-х класаў гімназіі № 4 Магілёва, якія вывучаюць у цэнтры курс дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі. На ўрок былі запрошаны вучні 11 класа сярэдняй школы № 34 Магілёва, а таксама вучні 3 “В” класа. Дзеці ўпершыню трапілі на такі адказны ўрок і стараліся паводзіць сябе па-даросламу.

Выступіў настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Аляксандр Аляксеевіч Палікарпаў. Сваімі ўспамінамі пра ваенны час падзяліўся старшыня савета ветэранаў Пётр Пятровіч Мудрагелаў, удзельнік вайны ў Афганістане. Хвіліна маўчання для вучняў стала дакрананнем да чужога болю, усведамленнем, якое ўразлівае чалавечае жыццё і як хутка рашэнне можа стаць апошнім для чалавека, але вечным у памяці народа. Вучні ўручылі ветэрану гваздзікі з просьбай ускласці букет каля помніка афганскім воінам, якія загінулі на вайне. Сваё абяцанне Пётр Пятровіч стрымаў і прынёс кветкі на мітынг.

Такія сустрэчы ў Цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі праводзяцца штогод і для навучэнцаў з’яўляюцца прыкладам мужнасці, стойкасці, адвагі і вернасці воінскаму абавязку, гонару.

Ірына НІКІЦІНА,
класны кіраўнік 3 “В” класа сярэдняй школы № 34 Магілёва.