×

Усім на свеце патрэбен дом

19.08.2019 16:54,

У розных краінах на вуліцах кожнага горада ёсць бяздомныя жывёлы. Гэта яркі паказчык чалавечай жорсткасці і абыякавасці ў адносінах да братоў меншых”. Бо часцей за ўсё на вуліцы аказваюцца самыя распаўсюджаныя хатнія гадаванцы: сабакі і каты.

Урокі гуманнага стаўлення да жывёл, конкурс малюнкаў на асфальце “Мой кудлаты сябар”, віктарына “Нашы чатырохногія — нашы браты” прайшлі ў сярэдняй школе № 4 Магілёва. Мерапрыемствы былі праведзены ў рамках акцыі “Права на жыццё”, прымеркаванай да Сусветнага дня бяздомных жывёл.

У рамках праекта “Дзеці супраць жорсткага абыходжання з жывёламі” прайшлі таксама тэматычная кніжная выстава, паказ мультфільмаў пра жывёл, конкурс вершаў “Чатырохногія сябры”, гутарка “Праблема бяздомных жывёл”.

Такі цыкл агульнаадукацыйных метадаў выхавання дапаможа дзецям развіць у сабе пачуццё гуманнасці да жывёл, спагады і ўважлівага стаўлення да ўсяго жывога.

Толькі ўсе разам мы зможам змяніць свет да лепшага.

Алена СТУДНЕВА,
намеснік дырэктара сярэдняй школы № 4 Магілёва.