×

Узнагароды найвышэйшай пробы

28.11.2019 12:06,

Шэраг узнагарод найвышэйшай пробы заваявалі навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў на гарадскім адкрытым музычным конкурсе “Рускі раманс”.

На конкурсе была высокая канкурэнцыя. Па выніках папярэдняга адбору на сцэне змаглі выступіць толькі сапраўды таленавітыя выканаўцы. Сярод іх прадстаўнікі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі­каледжа мастацтваў аказаліся лепшымі з лепшых.

— Меркаванні прафесійнага журы і публікі ў зале абсалютна супалі. Гран­пры выканальніцкага конкурсу заслужана заваяваў наш навучэнец Ягор Дудко. Праніклівае выкананне Ягора нікога не пакінула раўнадушным — бурныя апладысменты і крыкі “брава!” былі таму сведчаннем. Сапраўднае захапленне ў гледачоў выклікалі таксама выступленні Марыі Блошкінай, Таццяны Ступаковай, Надзеі Цыгановай, Ганны Глушаковай, Святаславы Раманавай, Ганны Аўсяйковай, Вікторыі Старавойтавай, — расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Н.Д.Алісеева.

Акрамя галоўнага прыза, навучэнцы гімназіі­каледжа заваявалі на конкурсе чатыры дыпломы І ступені і тры дыпломы ІІ ступені. Арганізатарамі і журы быў адзначаны выключны прафесіяналізм педагогаў і канцэртмайстраў навучальнай установы.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена ўстановай адукацыі.