×

Вялікая любоў да малой радзімы

09.04.2019 14:42,

Не злічыць, колькі разоў мы чулі прымаўку “Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся”. Навучэнцы пачатковых класаў Ціманаўскай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна разам са сваімі настаўнікамі адправіліся на экскурсію па родным горадзе.

Школьнікі наведалі раённы краязнаўчы музей. Прадстаўленыя ў ім прадметы і звесткі пра малую радзіму вельмі зацікавілі. Яны з задавальненнем слухалі аповед экскурсавода пра дасягненні землякоў, адказвалі на пытанні па гісторыі роднага краю ад работнікаў музея. Якую прафесію абярэ кожны з вучняў, пакажа час. Экскурсія засведчыла вучням, што іх праца і вялікая любоў да малой радзімы неабходныя для дабрабыту ўсёй краіны.

Пасля паходу ў музей вучні наведалі памятныя мясціны: алею Славы, дзе ўвекавечаны імёны герояў Клімаўшчыны, пакланіліся помніку жанчынам Вялікай Айчыннай вайны. Цяперашняе пакаленне абавязана ведаць герояў, памятаць пра тое, якой цяжкай цаной заваяваны мір і шчасце на нашай зямлі.

Марына ШОЛАХАВА,
настаўніца пачатковых класаў Ціманаўскай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна.