×

Вясна. Дзяцінства. Адпачынак

10.04.2019 16:10,

На працягу многіх гадоў у Глухскім ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Быхаўскага раёна працуе аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлыя непаседы”.

Першая палова дня — актыўны адпачынак, спаборніцтвы, гульні. Другая палова — спакойныя гульні, гутаркі, прагляды мультфільмаў, заняткі творчасцю, гульні ў шашкі, шахматы і г. д.

Асаблівая ўвага — прагулкам. Дзеці знаёмяцца з навакольным прыродай, гуляюць у рухомыя гульні, цешацца цудоўным надвор’ем, якое дорыць вясна.

Канікулы выдаліся на славу!

Алена КОРЗАН,
начальнік прышкольнага аздараўленчага лагера Вясёлыя непаседы,
намеснік дырэктара па ВВР Глухскага ВПК дзіцячы сад сярэдняя школа Быхаўскага раёна.