×

Я маме радасць падару!

15.10.2019 11:27,

Новае свята — Дзень маці — паступова ўваходзіць у наша жыццё. Колькі б добрых, мілых слоў мы ні казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць. Асабліва прыгожа і кранальна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Перад святкаваннем Дня маці традыцыйна ў нашай установе ладзіцца тэматычны тыдзень. У гэтым годзе ён прайшоў пад дэвізам “Я маме радасць падару!”.

  У рамках тыдня з выхаванцамі былі праведзены гутаркі, гульні, заняткі на тэмы: “Мамчын дзень”, “Мама — першае слова”, “Чым я магу дапамагчы маме?”, “Самыя дарагія і родныя словы”, падчас якіх дзеці расказвалі пра сваіх мам, пра іх захапленні, прафесіі, рысы характару, пра тое, як мамы клапоцяцца пра сваіх дзяцей, пра сям’ю. Таксама ў групах былі аформлены фотавыстава “Матуля любімая”, выстава малюнкаў “Мая мам” выстава кніг пра маму з ілюстрацыямі, альбомы з сямейнымі фотаздымкамі дзяцей, выстава мастацкай літаратуры па гэтай тэме.

14 кастрычніка ва ўстанове быў арганізаваны “Дзень адкрытых дзвярэй”. У групах адбыўся святочны міні-канцэрт “Для самых любімых і родных”, дзе малышы расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі, выконвалі жартоўныя сцэнкі і ўручылі мамам падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Такія мерапрыемствы даюць задавальненне як дзецям, так і бацькам, спрыяюць згуртаванню калектыву дзіцячага сада і сям’і, з’яўляючыся асновай уключэння бацькоў у адукацыйны працэс.

Наталля ХАХЛОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 Кіраўска.