×

Яго ўзнагарода — іх поспехі

25.07.2019 11:31,

На працягу многіх гадоў старанні педагога дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “В’ет во дао” Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці С.В.Пухальскага накіраваны на прыцягненне дзяцей да фізічна актыўнага правядзення вольнага часу. Трэнер імкнецца не толькі далучыць сваіх выхаванцаў да свету адзінаборстваў, але і прывесці дзяцей да значных спартыўных дасягненняў.

— Вядома, на занятках я шмат увагі ўдзяляю фізічнай падрыхтоўцы. Аднак галоўнае, чаму я вучу хлопчыкаў, — гэта не ўменню наносіць моцны ўдар, а фарміраванню ўнутранай матывацыі станавіцца лепшым ва ўсіх праявах чалавечых якасцей, — расказаў С.В.Пухальскі.

Падобны падыход прыносіць адпаведны плён. На сённяшні дзень многія вучні С.В.Пухальскага маюць другі і першы дарослы разрад па в’ет во дао. Юнакі становяцца прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў гэтага віду адзінаборстваў. Сёлета адным са значных вынікаў работы педагога стала прысваенне звання кандыдата ў майстры спорту аднаму з лепшых яго вучняў — Ула­дзіславу Перадне. Спартыўныя поспехі і дасягненні выхаванцаў — лепшая ўзнагарода для іх трэнера.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Магілёўскім дзяржаўным абласным цэнтрам творчасці.