×

Яскравае лета

18.07.2019 14:19,

Правесці лета цікава, пазнавальна і з карысцю ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці прапануюць не толькі навучэнцам школьнага ўзросту, але і дашкольнікам.

На працягу амаль цэлага летняга месяца малышы, выхаванцы школы развіцця “Прыступкі”, былі часткай забаўляльна-аздараўленчай кампаніі ўстановы. Для дзяцей правялі розныя тэматычныя дні, якія былі напоўнены цікавымі мерапрыемствамі.

Разам з педагогамі малышы наведвалі лялечны тэатр, бібліятэкі, музеі, выязджалі з экскурсіяй у заасад, прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, займаліся мастацкай творчасцю. Дзень закрыцця летніх груп прайшоў на набярэжнай ракі Дубравенкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з энтузіязмам назіралі за птушкамі, гулялі ў рухавыя гульні. Акрамя таго, для малых былі арганізаваны флэшмоб і міні-дыскатэка.  

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Магілёўскім дзяржаўным абласным цэнтрам творчасці.