×

Ёлачная цацка нашай сям’і

20.12.2019 11:45,

Новы год для кожнага — самае жаданае свята: чараўніцтва і казачнасць. Ва ўсіх установах, дамах пачынаецца пераднавагодняя мітусня, усе імкнуцца ўпрыгожыць свае памяшканні як мага лепш. Усе чакаюць цуду, а цуды мы робім сваімі рукамі!

З мэтай арганізацыі сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей на працягу месяца ў нашай установе праводзілася выстава сумесных творчых работ. Ужо шмат гадоў у нас ёсць традыцыя праводзіць выставы навагодніх вырабаў, у якіх прымаюць актыўны ўдзел бацькі і дзеці. У гэтым годзе выстава прайшла пад назвай “Ёлачная цацка нашай сям'і”. Усе пастараліся на славу, і неўзабаве групавыя пакоі і распранальні ўпрыгожылі незвычайныя, цікавыя і яркія вырабы з самых разнастайных матэрыялаў. Вынік ад сумеснай творчай працы перасягнуў усе чаканні!

Створаныя сваімі рукамі навагоднія цацкі ўнікальныя і арыгінальныя кожная па-свойму, таму што ў іх укладзена душа, часцінкі цяпла і святла.

Наталля ХАХЛОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 Кіраўска.