×

За здаровы лад жыцця!

16.04.2019 16:03,

Прысутнасць свята можна было адчуць пры набліжэнні да будынка дзіцячага садка. Гучалі спартыўныя мелодыі, бацькоў і выхаванцаў сустракалі малюнкі спартсменаў розных відаў спорту. Пры ўваходзе ў раздзявальні ўсіх груп наведвальнікаў чакалі сюрпрызы ад педагогаў. Былі падрыхтаваны кансультацыі, фотавыстаўкі, папкі-перасоўкі, лэпбукі “Здаровы лад жыцця”. З іх дапамогай бацькі маглі азнаёміцца са спосабамі гартавання, рухомымі гульнямі, дыхальнай гімнастыкай, правільным харчаванні.

Адной з цікавых форм, выбраных выхавальнікамі, была акцыя “Падары ўсмешку”. Бацькам, дзецям, а таксама калектыву дзіцячага сада прапанавалі намаляваць маркерам любога колеру ўсмешку. Гэтая акцыя не пакінула раўнадушным нікога.

Сем’і выхаванцаў стваралі газеты па здаровыі ладзе жыцця, стваралі рукапісную кнігу “Здаровы лад жыцця нашай сям’і”. І самае цікавае, што большасць сем’яў вядзе здаровы лад жыцця і ўжо з трохгадовага ўзросту малышы ўмеюць стаяць на каньках і лыжах.

Для дзяцей у гэты дзень — мноства забавак: паласа перашкод, мультфільмы, спартыўныя эстафеты, гутаркі, загадкі, артапедычныя дарожкі, дынамічныя і музычныя паўзы, а таксама свята з доктарам Айбалітам.

Юлія ЗАЙЦАВА,
выхавальніца ясляў-сада 1 Круглага.