×

Здароўе дзяцей у мамчыных руках

15.10.2019 15:53,

Дзень Маці цёплае і сардэчнае свята, прысвечанае самаму дарагому і блізкаму чалавеку. У нашай установе адукацыі выхаванцы таксама любяць віншаваць сваіх мам, рыхтуюць для іх сюрпрызы і падарункі.

У гэтым годзе мы вырашылі павіншаваць іх незвычайным спосабам. Выхаванцы сумесна з педагагічным калектывам падрыхтавалі фізкультурнае свята “Здароўе дзяцей у мамчыных руках”. Мамы былі актыўнымі ўдзельнікамі: гулялі разам з дзецьмі, прымалі падарункі і віншаванні і адчувалі сябе самымі прыгожымі, таленавітымі, незвычайнымі, самымі любімымі!

Калектыў супрацоўнікаў таксама не застаўся ўбаку. Кожны мог паўдзельнічаць у рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маму разам”, напісаць добрыя пажаданні на адной са святочных паштовак і адаслаць іх самаму дарагому чалавеку.

У завяршэнне прыйшлі да высновы, што мама — аснова ўсяго жыцця, пачатак разумення любові, гармоніі і прыгажосці. Любоў да мамы, самую натуральную і бескарыслівую, мы праносім праз усё жыццё.

Ірына МЕНЬШАКОВА,
кіраўнік фізвыхавання ясляў-сада № 1 Мсціслава.