×

Жыццё — найвялікшая каштоўнасць

30.10.2019 16:08,

Сучасная эканамічная і палітычная рэальнасць прадяўляе да чалавека высокія патрабаванні. Складана процістаяць магутнаму інфармацыйнаму ціску. Многія настолькі прывыклі да стрэсаў і эмацыянальных нагрузак, што такім праблемам, як унутраны неспакой, трывога, дыскамфорт, часта не ўдзяляюць належнай увагі. Гэта прыводзіць да крызісаў, псіхічных расстройстваў, якія могуць заканчвацца трагедыяй самагубствам.

Сярэдняя школа № 35 Магілёва не застаецца ўбаку ад гэтай праблемы, на працягу ўсяго навучальнага года мы ладзім прафілактычныя мерапрыемствы, пастаянна шукаем новыя формы работы з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі.

Традыцыйна ў нашай школе з мэтай прафілактыкі суіцыдальных паводзін праводзіцца агульнашкольная акцыя “Жыццё — найвялікшая каштоўнасць”, у падрыхтоўцы якой актыўны ўдзел прымаюць дзеці. Сёлета гэты дзень прайшоў пад дэвізам “Дзень жыццелюбівых людзей”.

Раніцай дзяцей, бацькоў і педагогаў сустракала ініцыятыўная група з ліку актывістаў БРСМ, якая дарыла ўсім смайлікі, каляровыя флаеры і пажаданні. У школе цэлы дзень на перапынках гучала музыка, у фае паказвалі мультфільмы, прэзентацыі “Шчасце ёсць, яго не можа не быць”, “Пазітыўны погляд”, “У будучыню з надзеяй”. Лектарскія групы з ліку старшакласнікаў праводзілі мерапрыемствы для малых з пачатковай школы. Навучэнцы сярэдніх і старшых класаў афармлялі інфармацыйныя плакаты “Афарызмы вялікіх людзей пра жыццё”. На ўроках выяўленчага мастацтва вучні 3-4 класаў пад кіраўніцтвам педагога рыхтавалі малюнкі для арганізацыі выставы “Жыццё выдатнае”. Навучэнцы сумесна з педагогамі ў мікрараёне школы раздавалі буклеты “Бацькам па прафілактыцы дзіцячага суіцыду”.

На бацькоўскіх сходах бацькі навучэнцаў знаёмяцца з асноўнымі прычынамі дзіцячага і маладзёжнага суіцыду і магчымасцямі яго папярэджання, прыкметамі дэпрэсіі. На сайце школы спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы размешчаны рэкамендацыі, памяткі, буклеты, якія, спадзяёмся, не дазволяць чалавеку пераступіць рысу.

Сняжана САЛАМАНДРА,
педагог-псіхолаг сярэдняй школы № 35 Магілёва.
Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.