×

Краязнаўчы марафон

13.02.2019 11:05,

З мэтай патрыятычнага выхавання навучэнцы 3-х класаў сярэдняй школы № 37 Магілёва прынялі ўдзел у краязнаўчым марафоне Пра Беларусь я ведаю ўсё!. На працягу 2018 года пабывалі ў разнастайных кутках нашай Радзімы.

Таямнічая спадчына замкаў Міра і Нясвіжа, храмы і манастыры Полацка, палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, легендарнае Буйніцкае поле ў Магілёве — вось тыя месцы, з якімі пазнаёміліся хлопчыкі і дзяўчынкі. Завяршыўся краязнаўчы марафон у сэрцы нашай Радзімы. Навучэнцы наведалі горад-герой Мінск, дзе знаходзіцца найбуйнейшае сховішча ваенных рэліквій — Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Вынікам нашага ўдзелу ў марафоне стаў выпуск часопіса “Падарожнічаем па роднай краіне”, напісанне сачыненняў і вершаў пра Радзіму, выраб закладак-слоўнікаў.

Ганна КАПІТАН,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 37 Магілёва.