×

З любоўю да замежных моў

07.02.2019 11:46,

2 лютага ў рамках шостага школьнага дня і тыдня замежных моў у сярэдняй школе № 157 Мінска імя А.С.Бурдзейнага прайшоў фестываль “З любоўю да замежных моў”, у якім узяло ўдзел больш за 100 навучэнцаў 3—11 класаў.

На сцэне гучалі песні на французскай і англійскай мовах. Вучні 3 і 5 класаў прадэманстравалі сваё майстэрства, інсцэніруючы казкі “Рэпка” на французскай мове, “Церамок”, “Рапунцэль” на англійскай мове.

У кульмінацыі на сцэну выйшлі казачныя персанажы вялікіх французскіх пісьменнікаў і выканалі песню “Казачная краіна”. Гётэ казаў: “Чалавек, які не ведае ніводнай замежнай мовы, не ведае і сваёй роднай”. Вывучэнне роднай мовы — гэта магчымасць вандраваць, развівацца, думаць. Штогод усё больш навучэнцаў далучаюцца да фестывалю.

Такія мерапрыемствы спрыяюць не толькі развіццю творчасці вучняў, але і ўзмацняюць матывацыю да вывучэння замежных моў.

Аліна САЗАНОВІЧ,
настаўніца французскай мовы, кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежных моў
сярэдняй школы № 157 Мінска імя А.С.Бурдзейнага.