×

Адкрый у сабе новае

09.01.2020 10:40,

У перыяд зімовых канікул на базе Бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Мінскага раёна працаваў аздараўленчы лагер “Сасновы бор”. І нездарма 6 дзён жыцця ў аздараўленчым лагеры называюцца зменай. Бо канікулы — змена дзейнасці. Змена формы і сферы зносін, асабістых сувязяў, прыхільнасцяў, сімпатый. Змена адзінай сацыякультурнай і інфармацыйнай прасторы, новыя формы вучэбна-выхаваўчага працэсу, новае прыроднае і сацыяльна-камунікацыйнае асяроддзе.

З пункту гледжання дзяцей канікулы — ідэальны час для адпачынку ад школьных заняткаў, развіцця творчага патэнцыялу, уключэння ў сістэму новых адносін, асобаснага росту.

Кожны дзень у лагеры быў насычаны не толькі заняткамі па вакале, прыкладной творчасці, выяўленчым мастацтве, але і масавымі мерапрыемствамі, гульнявымі праграмамі, якія зрабілі змену цікавай і займальнай. Дзеці прымалі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, у вакальным конкурсе “Голас school”, у квест-гульні “У карціннай галерэі”, дзе, выконваючы заданні, атрымлівалі частку карціны. Усё гэта праходзіла ў перыяд рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. 

Мы спадзяёмся, што гэтыя канікулы дзеці запомняць надоўга і з задавальненнем прыйдуць у наш лагер наступны раз. Бо мы пастараліся знайсці падыход да кожнага дзіцяці і раскрыць таленты.

Іван КАЛКОЎСКІ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Мінскага раёна.