×

Алея поспеху

22.10.2019 14:18,

Вось ужо некалькі гадоў у яслях-садку № 15 “Рабінка” Жодзіна існуе добрая традыцыя, падчас якой дзеткі сумесна з бацькамі і педагогамі прымаюць удзел у азеляненні тэрыторыі дзіцячага садка.

“Дрэва жыцця” — акцыя, якая дапамагае зрабіць першы крок на шляху да поспехаў, таму што пасадка дрэва — гэта не толькі фізічная праца, але і вялікі ўклад у развіццё асобы дзіцяці, прывіццё такіх каштоўнасцяў, як сяброўства, Радзіма.


У гэтым годзе была высаджана цэлая алея бяроз і клёнаў, якую самі дзеці назвалі “Алея поспеху”. І яны ж першымі загадалі тут запаветныя жаданні на вялікія здзяйсненні і магчымасці зрабіць свет лепшым праз свае добрыя справы.


Таццяна ХАДАРОНАК,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 15 “Рабінка” Жодзіна.