×

Бяспечнае дзяцінства

06.03.2019 16:58,

У рамках фестывалю Бяспечнае дзяцінства, які праходзіць на тэрыторыі Мінскай вобласці, ва ўстанове дашкольнай адукацыі 15 Рабінка Жодзіна педагогі стварылі пакой бяспекі Навучайка.

Супрацоўнікі лічаць, што ад таго, як будуць падрыхтаваны да небяспекі нашы дзеці, залежыць іх будучыня. А зрабіць яе бяспечнай — наша агульная задача!

Гульнявы ​​пакой падзелены на два структурныя кампаненты (правілы дарожнага руху  і надзвычайныя сiтуацыi), укамплектаваны  метадычнымі дапаможнікамі, наглядным матэрыялам па асновах бяспекі жыццядзейнасці і тэматычнымі фотазонамі.

Першымі наведвальнікамі “Навучайкi” сталі, зразумела, выхаванцы дзіцячага сада. Падчас бацькоўскіх сходаў пакой наведалі і бацькі выхаванцаў.

У памяшканні ўжо ладзяцца практычныя і тэарэтычныя заняткі па навучанні правільным дзеянням у розных жыццёвых сітуацыях.

Кіраўнік дашкольнай установы Жанна Вітальеўна Яроменка адзначыла, што ідэя стварэння навучальнага гульнявога пакоя ўзнікла невыпадкова, і педагогі спадзяюцца, што праведзеная работа не пройдзе дарма, а пачатковы шлях у свет бяспечнага дзяцінства абраны правільна.

Таццяна ХАДАРОНАК,
кіраўнік фізічнага выхавання дзіцячага сада № 15 “Рабінка” Жодзіна.