×

Чырвоны, жоўты, зялёны!

27.02.2019 14:55,

Днямі на базе сярэдняй школы № 87 сталіцы намеснік начальніка АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Андрэй Шуканаў правёў навучальныя заняткі для дзяцей.

Навучанне дзяцей правілам бяспечных паводзін на дарогах можа паменшыць цяжкія наступствы і магчымасць ДТЗ.

— Адзінае, што можа выратаваць дзіця на дарозе, — гэта вера ў забараняльныя ўласцівасці чырвонага колеру. Адзіны, хто можа яго ў гэтым пераканаць, — дарослы. І, натуральным, — сваім прыкладам, — ​​расказаў Андрэй Шуканаў.

У вучэбным класе была прайграна дарожная абстаноўка і праведзены практычныя заняткі па правільным пераходзе праезнай часткі. Таксама школьнікі вывучылі сігналы рэгуліроўшчыка. Асноўны акцэнт быў зроблены на бяспечны пераход праезнай часткі з-за аб’екта, які абмяжоўвае агляднасць дарогі, бяспечнае катанне на веласіпедзе (пераход праезнай часткі пешшу, ведучы веласіпед) і правілы бяспекі паездкі ў салоне транспартных сродкаў.

На паводзіны дзяцей на дарозе ўплывае цэлы шэраг фактараў, з якіх неабходна падкрэсліць асаблівую значнасць узроставых і фізіялагічных асаблівасцей. Праводзіць работу з вучнямі неабходна мэтанакіравана і, галоўнае, у гульнявой форме — так яны лепш засвояць веды.

Ганна ЦІХАНОВІЧ,
вядучы спецыяліст па АіП АДАІ Партызанскага РУУС Мінска.