×

Каб не трапіць у бяду

17.03.2020 14:16,

У яслях-садзе “Лесавічок” Івянца праблема бяспекі жыццядзейнасці выхаванцаў прызнаецца адной з прыярытэтных. Клопат аб захаванні дзіцячага жыцця — найважнейшая задача дашкольнай установы і сям’і, таму асноўная мэта педагогаў і бацькоў заключаецца не толькі ў тым, каб абараняць дзяцей, але і ў тым, каб падрыхтаваць іх да сустрэчы са складанымі, а часам небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі.

Ва ўсіх групах дзіцячага сада вялікая ўвага ўдзяляецца стварэнню прадметна-развіццёвага асяроддзя па гарантаванні бяспекі жыццядзейнасці дзяцей, распрацоўваюцца дыдактычныя, рухомыя i сюжэтныя гульні і г. д.

У старшай групе № 2, дзе я працую выхавальнiцай,  быў рэалізаваны праект па пажарнай бяспецы “Агонь — сябар ці вораг?”.  Кожны дзень дзеткі з бацькамі атрымлівалі цікавыя заданні на дом, што спрыяла цеснаму супрацоўніцтву дзіцячага сада і сям’і. Вынікам нашага праекта стаў паказ тэатралізаванага прадстаўлення “Старая казка пра галоўнае “Церамок”: яшчэ раз засвоілі веды па пажарнай бяспецы і атрымалі станоўчыя эмоцыі.

Ганна СЦЯПКО,
выхавальніца ясляў-сада Івянца Валожынскага раёна.